Суд «ДНР» завочна прысудзіў байца Палка Каліноўскага да 13,5 года калоніі
Вярхоўны суд самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» завочна вынес прысуд 29‑гадоваму грамадзяніну Беларусі Кірылу Галаванаву. Яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў узброеным канфлікце ў якасці найміта і прысудзілі 13,5 года пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: LookByMedia
Паводле абвінавачання, Галаванаў у сакавіку 2022 года праз Польшчу трапіў ва Украіну, дзе добраахвотна далучыўся да Палка імя Кастуся Каліноўскага, які ў «ДНР» прызнаны тэрарыстычнай арганізацыяй. Пасля праходжання вайсковай падрыхтоўкі ён, паводле версіі абвінавачання, удзельнічаў у баявых дзеяннях супраць расійскіх войскаў.
Таксама паведамляецца, што за сваю дзейнасць беларус нібыта атрымаў узнагароду ў памеры больш за 2,8 мільёна расійскіх рублёў (каля 34 560 даляраў). Галаванаў абвешчаны расіянамі ў міжнародны вышук.
Чытайце таксама:
Полк Каліноўскага ўключылі ў расійскі спіс «тэрарыстаў і экстрэмістаў»
Каліноўцы заснавалі грамадскую арганізацыю і актывізуюць палітычную дзейнасць
У Кіеве развіталіся з беларускім добраахвотнікам «Месяцам»
«Не магу проста сядзець і нічога не рабіць». Гутарка з самым маладым ваяром палка Каліноўскага