БЕЛ Ł РУС

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора

8.11.2025 / 18:0

Nashaniva.com

У новым закрытым пасёлку каля Мінскага мора купілі катэдж за 996 тысяч даляраў. Ён стаў самым дарагім домам, прададзеным у Беларусі ў кастрычніку. Дарэчы, у гэтым жа самым пасёлку ў чэрвені і ліпені купілі самыя дарагія дамы Мінскай вобласці. Realt.by расказаў пра гэта месца і жыллё ў ім больш падрабязна.

Будаваць катэджы недалёка ад пляжу № 3 пачалі ў 2022 годзе. Пляцоўкай пад комплекс з назвай Miruar Spa-Hotel & Villas стаў участак, які ў савецкія гады займаў рэстаран «Заслаўе».

Нягледзячы на тое што новы пасёлак вырас побач з вёскай Зарэчча-1, афіцыйна ён належыць да аграгарадка Ждановічы.

Увесь комплекс будзе складацца з 42 вілаў плошчай 290‑650 квадратаў. Як сказана на сайце праекту, у кожным доме прадугледжаныя басейн, хамам, саўна і трэнажорная зала, а таксама прасторная гасцёўня з камінам і некалькі асобных спальняў з ваннымі пакоямі і гардэробнымі. Таксама на тэрыторыі будзе ўнікальны SPA-HOTEL, салон прыгажосці, СПА, трэнажорная зала і кафэ-рэстаран.

Цяпер адна частка (найбліжэйшая да вёскі) яшчэ будуецца, а вось прыбярэжная частка комплексу, якая размясцілася сярод лесу недалёка ад пляжу Мінскага мора, ужо гатовая. І менавіта тут купілі той самы дом.

Гэта віла 2025 года пабудовы плошчай 504,4 квадратнага метра. За яе аддалі 996 з лішкам тысяч даляраў. Метр выйшаў па 1974 даляры.

Чытайце таксама:

Вырасце падатак на арэнду жытла. А ўласнікі вялікіх кватэр і катэджаў будуць плаціць падатак у двайным і нават трайным памеры

Галоўную архітэктурную ўзнагароду Беларусі атрымаў праект знішчэння гістарычных казармаў у Гродне. Хто яшчэ адзначаны? ШМАТ ФОТА

Пад Мінскам пабудуюць больш за 50 катэджаў за кошт бюджэту

У Драздах прадаюць дом, які пабудаваў былы прэм'ер Навіцкі на льготны крэдыт

Каментары да артыкула