Нерухомасць

Вырасце падатак на арэнду жытла. А ўласнікі вялікіх кватэр і катэджаў будуць плаціць падатак у двайным і нават трайным памеры

Вось што прадугледжана ў праекце змен у Падатковы кодэкс. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Падаткі для тых, хто здае нерухомасць у арэнду

З 1 студзеня 2026 года плануюць змяніць стаўкі фіксаваных падаткаў на здачу ў арэнду жытла і іншых памяшканняў.

Стаўкі будуць наступныя: 

— Мінск — 53 рублі (было 50);

— абласныя цэнтры і Мінскі раён — 49 рублёў (было 46);

— Баранавічы, Бабруйск, Барысаў, Ваўкавыск, Горкі, Дзяржынск, Жлобін, Жодзіна, Кобрын, Крычаў, Ліда, Мазыр, Маладзечна, Навагрудак, Наваполацк, Орша, Асіповічы, Пінск, Полацк, Рэчыца, Светлагорск, Слонім, Слуцк, Смалявічы, Смаргонь, Салігорск, Фаніпаль — 33 рублі (было 31);

– іншыя населеныя пункты — 20 рублёў.

Стаўка прымяняецца за кожны жылы пакой, які здаецца. То-бок калі здаецца двухпакаёвая кватэра, то да яе каэфіцыент ×2, трохпакаёвая — ×3 і гэтак далей.

Што тычыцца кароткатэрміновай арэнды, то стаўкі з наступнага года плануюць павысіць больш істотна.

Для фізічных асоб, не зарэгістраваных у якасці ІП, стаўкі з 2026 года могуць выглядаць так (за кожную кватэру, жылы дом, садовы домік, дачу):

— Мінск — 519 рублёў (было 486);

— абласныя цэнтры і Мінскі раён — 481 рубель (было 451);

— Баранавічы, Бабруйск, Барысаў, Жлобін, Жодзіна, Ліда, Мазыр, Маладзечна, Наваполацк, Орша, Пінск, Полацк, Рэчыца, Светлагорск, Слуцк, Салігорск — 357 рублёў (было 335);

– іншыя населеныя пункты — 318 рублёў (было 298).

Тарыф для індывідуальных прадпрымальнікаў:

— Мінск — 750 рублёў (было 703);

— абласныя цэнтры і Мінскі раён — 699 рублёў (было 655);

— Баранавічы, Бабруйск, Барысаў, Жлобін, Жодзіна, Ліда, Мазыр, Маладзечна, Наваполацк, Орша, Пінск, Полацк, Рэчыца, Светлагорск, Слуцк, Салігорск — 367 рублёў (было 344);

– іншыя населеныя пункты — 325 рублёў (было 305).

Уласнікам вялікіх дамоў і кватэр давядзецца раскашэліцца

Праект прадугледжвае прымяненне павышаных каэфіцыентаў падатку на нерухомасць. Сам падатак на нерухомасць складае 0,1% ад кошту нерухомасці паводле разліковага кошту аднаго квадратнага метра, вызначанага ў Падатковым кодэксе на 1 студзеня адпаведнага года.

Для ўласнікаў аднакватэрных дамоў (катэджаў) уводзіцца градацыя ў залежнасці ад плошчы. 

За дамы плошчай да 200 квадратаў — стандартная стаўка. Для дамоў плошчай ад 200 да 300 квадратаў збіраюцца прымяняць кафіцыент х2, а калі плошча большая за 300 квадратаў — х3.

Фота: Дзяніс Блішч / blisch.by

То-бок за дом на 100 квадратаў у межах Мінска трэба будзе заплаціць 87 рублёў падатку. Калі дом на 250 квадратаў — каля 435 рублёў, а калі дом мае плошчу 301 квадрат, то ўжо 787 рублёў.

Для кватэр прадугледжана наступная градацыя:

— да 150 квадратаў дзейнічае стандартная стаўка;

— ад 150 да 250 будзе прыменяцца каэфіцыент х2;

— калі плошча кватэры большая за 250 — х3.

Атрымліваецца, што за кватэру плошчай 100 м² падатак будзе складаць 109 рублёў, за 200 метраў — ужо 218 рублёў, а за кватэру на 251 м² — 820 рублёў.

Павышальныя каэфіцыенты прымяняюцца толькі для фізічных асоб.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро13

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчукі купілі абанемент на платную паркоўку, а яе занесла снегам1

Пратэстоўцы ў Іране ўпершыню за некалькі дзён змаглі датэлефанавацца за мяжу і расказаць пра сітуацыю ўнутры краіны3

У Тайландзе будаўнічы кран упаў на пасажырскі цягнік. Загінулі прынамсі 22 чалавекі

Названыя самыя пераацэненыя славутасці Еўропы12

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА66

Ва Украіне антыкарупцыйныя органы прыйшлі з ператрусамі ў офіс партыі Юліі Цімашэнка8

У Мазамбіку памерла вядомая ва ўсім свеце жанчына, якую называлі «дзіцём-цудам»

Пад Гроднам адкрылі гарналыжную трасу4

Пры вялікім марозе кіпень замярзае імгненна. Ведаючы гэта, людзі ладзяць зімовыя феерверкі ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро13

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць