У лістападзе Літва не зафіксавала спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі
За восем дзён лістапада Літва не зафіксавала ніводнай спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз аператыўных даных мясцовай Службы аховы дзяржаўнай мяжы.
Фота: vsat.lrv.lt
Спробы парушэння мяжы грамадзянамі трэціх краін, якія прыбылі ў Беларусь, спыніліся на фоне канфлікту паміж Мінскам і Вільнюсам: у адказ на масавы залёт паветраных шароў з кантрабанднымі цыгарэтамі і парушэнне ў сувязі з гэтым працы вільнюскага аэрапорта літоўскія ўлады больш чым на месяц, да 30 лістапада, зачынілі мяжу з Беларуссю.
За восем дзён лістапада 2024 года Літва зафіксавала 44 спробы незаконнага пранікнення на сваю тэрыторыю.
Чытайце таксама:
Паветраны шар кантрабандыстаў учора заляцеў у асабліва небяспечную зону Віленскага аэрапорта
Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю
Прэм'ер Літвы прыехала на беларускую мяжу
Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»