Грамадства4747

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»

Пункт пропуску «Салечнікі» (з беларускага боку «Беняконі») застаецца закрытым, паведаміў дарадца прэм’ер-міністра Літвы Ігнас Дабравольскас. Беларусь у пятніцу ўвечары адмовілася часова яго адкрыць, паведамляе LRT.

Пункт пропуску «Салечнікі» застаецца закрытым, але ўрад працягвае шукаць магчымасці дапамагчы літоўскім перавозчыкам вярнуць сваю маёмасць. Літва заклікае сваіх перавозчыкаў збіраць інфармацыю пра панесеныя страты, каб пасля паспрабаваць спагнаць іх з Беларусі, адзначыў Дабравольскас.

Дабравольскас кажа, што ўлады Беларусі і далей ствараюць штучныя перашкоды літоўскім і еўрапейскім кампаніям для вяртання сваёй маёмасці — грузавога транспарту з тэрыторыі Беларусі. «Пункты пропуску былі закрытыя ў адказ на гібрыдную атаку супраць Літвы, з-за якой узнікла пагроза грамадзянскай авіяцыі, былі закрануты некалькі дзесяткаў рэгулярных рэйсаў і пацярпелі некалькі дзясяткаў тысяч пасажыраў», — пракаментаваў ён.

У Беларусі захраслі каля 5 тысяч літоўскіх цягачоў і паўпрычэпаў, а Мінск забараняе іх рух па краіне. Літва выказвала надзею, што пункт «Салечнікі» («Беняконі»), нягледзячы на закрытую да 30 лістапада мяжу, часова будзе адкрыты для пропуску фураў, але ў чацвер прэс-сакратар МЗС Беларусі Руслан Варанкоў заявіў, што Беларусь адмаўляецца гэта рабіць.

 

Каментары47

  • Што яны там кураць?
    08.11.2025
    Аднак літоўскі ўрад не перастае здзіўляць! Самі закрылі мяжу, а цяпер шукаюць выхады, як яе адкрыць, але толькі для сваіх фур. Прабачце, але навошта гэта Беларусі? Беларусі трэба каб граніца была адкрыта для ўсіх, што цалкам лагічга.
  • Чэсь
    08.11.2025
    А на якую атаку быў закрыты уезд легкавых аўтамабіляў на бел нумарах?
  • Артём
    08.11.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Паездкай мы задаволеныя, але сівых валасоў дадалося». Жыхарка Светлагорска адпачыла ў Геленджыку і дзеліцца эмоцыямі13

«Паездкай мы задаволеныя, але сівых валасоў дадалося». Жыхарка Светлагорска адпачыла ў Геленджыку і дзеліцца эмоцыямі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

Грузінскія дактары расказалі пра стан пацярпелых у аварыі беларусаў

Іспанскі скейтбардыст скарыў сацсеткі трукам, зробленым падчас сонечнага зацьмення ВІДЭА

У Мінску збіраюцца знесці паўтары сотні будынкаў2

Стала вядома, што за «сіндыкат» стаіць за сайтам, які вярбуе беларусаў ваяваць за Расію3

Сузаснавальніца «Макей» сыходзіць з кампаніі і засяродзіцца на ўласным брэндзе2

У Польшчы затрымалі расіяніна, які збіраўся забіць украінца з амерыканскім пашпартам2

Упершыню падняўся ў неба найбуйнейшы ў свеце электрычны самалёт1

Украіна прапанавала Расіі ўсталяваць перамір'е ў Чорным моры3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паездкай мы задаволеныя, але сівых валасоў дадалося». Жыхарка Светлагорска адпачыла ў Геленджыку і дзеліцца эмоцыямі13

«Паездкай мы задаволеныя, але сівых валасоў дадалося». Жыхарка Светлагорска адпачыла ў Геленджыку і дзеліцца эмоцыямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць