БЕЛ Ł РУС

Як будзем працаваць на Каляды і Новы год

10.11.2025 / 17:28

Nashaniva.com

На калядныя і навагоднія святы беларусы будуць мець два цыклы вялікіх выходных па чатыры дні кожны.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Першыя вялікія выходныя ў чатыры дні будуць з 25 да 28 снежня. Пятніца, 26 снежня, будзе адпрацоўвацца загадзя — 20 снежня.

У 2026 годзе ў сувязі са святкаваннем Новага года беларусы будуць адпачываць 4 дні — з 1 да 4 студзеня.

Тыдзень з 5 да 11 студзеня 2026 года зноў будзе кароткім. У сераду, 7 студзеня, праваслаўныя адсвяткуюць Нараджэнне Хрыстова. Выходнымі будуць таксама субота і нядзеля (10 і 11 студзеня).

Чытайце таксама:

«Крылы» на Свіслачы і 28 елак. Як упрыгожаць Мінск да Новага года і калі ўключаць святочную ілюмінацыю

Мінскі ГУМ прэзентаваў навагоднія вітрыны

У Мінску сёлета паставяць 28 навагодніх ёлак

У Віцебску і Мінску ўжо ставяць навагоднія ёлкі

Каментары да артыкула