Па дарозе ў Мінск пад Дзяржынскам учора ўтварыліся вялікія заторы
У тыктоку апублікавалі ролік, у якім паказалі велізарныя заторы з дзясяткаў машын у Дзяржынскім раёне. Аўто ехалі ў Мінск 9 лістапада, пасля доўгіх выходных у краіне. Узнікла шмат версій, чаму так адбылося, піша «Смартпрэс».
«9 лістапада, вяртанне ў Мінск пасля 3 выходных запар», — падпісала відэа ягоная аўтарка.
Адкуль узніклі заторы, каментатары выказвалі свае версіі.
«Яскравы прыклад, як жыхары Мінска рэагуюць на вялікія святы. Гэта нармальна. Па вёсках, да дзядоў…» — напісала адна каментатарка пад ролікам.
«Карэнныя мінчукі вяртаюцца», — пажартавала іншая.
Аналагічных каментароў было нямала.
Былі і іншыя версіі ўтварэння такога велізарнага затору.
«Калі не памыляюся, там нешта з мостам, праз гэта рух перакрылі, балазе, я аб'ехаў усё гэта праз вёскі», — сказаў каментатар.
Яшчэ адзін карыстальнік тыктоку паведаміў такую ж інфармацыю:
«Дык там мост пашкоджаны, вядома, заторы. Мы з таго ж раёна вяртаемся праз другі МКАД, і затораў не было».
«У 20:00 было больш», — дадаў іншы карыстальнік.
Дарэчы, 6 лістапада міліцыя якраз паведамляла, што пад Мінскам пашкоджаны пуцеправод. Машына Volvo і паўпрычэп пры перавозцы экскаватара не ўлічылі габарыты транспарту і пашкодзілі 5 бэлек пралётнага счаплення.
Аднак цяжка дакладна сказаць, ці стала гэта здарэнне прычынай затораў 9 лістапада.
Чытайце таксама:
Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост
Рух транспарту на трасе М6 у бок Мінска часова закрыты з-за ДТЗ
Будаўніцтва моста каля «Лебядзінага» ў Мінску пачнуць сёлета