Грамадства22

Будаўніцтва моста каля «Лебядзінага» ў Мінску пачнуць сёлета

Да канца 2025‑га ў сталіцы маюць намер пачаць будаўніцтва пуцеправода праз чыгуначную дарогу па вул. Калеснікава — Ціміразева. Пра гэта распавёў дырэктар «Гардарбуда» Сяргей Панёў, пішуць «Мінск-навіны».

«Мінск-навіны»

Па словах С. Панёва, вузел у месцы з’езда на кальцавую дарогу ў раёне старога рынку «Лебядзіны» — адзін з загружаных пунктаў МКАД.

— Мы заканчваем распрацоўку праектнай дакументацыі і плануем да канца года прыступіць да будаўніча-мантажных работ па ўзвядзенні пуцеправода праз чыгуначную дарогу па вул. Калеснікава — Ціміразева, — удакладніў дырэктар «Гардарбуда». — Гэта даволі складаны аб’ект, але адначасова вельмі цікавы.

— Дамо такі негалосны старт фарміраванню трэцяга кальца па тэрыторыі Мінска шляхам злучэння вул. Калеснікава і Ціміразева, з далейшай магчымасцю выхаду транспартнага патоку на прасп. Незалежнасці. Думаем, гэта дасць станоўчы эфект у частцы разгрузкі дадзенага вузла, знікнуць заторы з кальцавой дарогі над станцыяй «Ждановічы».

Акрамя таго, цяпер завяршаецца распрацоўка праектнай дакументацыі для ўладкавання пераходна-хуткасных палос, якія забяспечаць бяспечныя выезд і ўезд з транспартнага патоку ў Шабанах. Таксама ў планах — арганізаваць дадатковы бяспечны выезд з вул. Машынабудаўнікоў.

Каментары2

  • .
    07.11.2025
    > "Мост каля «Лебядзінага»"
    Пуцеправод, не мост. Мост - праз водны аб'ект, што ў выкарыстанні разам з "Лябяжым" прымушае думаць, што ён праз нейкі канал заказніка Лебяжы, Свіслач або сам пруд Лебяжы.
    Цяжка здагадацца, што напісана пра пуцеправод праз чыгунку, нават з улікам, што ўжо ведалі, што ён будзе.
  • Степан
    07.11.2025
    "с дальнейшей возможностью выхода транспортного потока на просп. Независимости". Может пр-т Победителей?! Всё что нужно знать про директора "Гордорстроя", который и города-то не знает. Продукт лукашистской селекционной системы.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў9

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

У Дзятлаве жанчыну моцна пакусаў лабрадор, яна адсудзіла кампенсацыю9

Вынеслі прысуд маладым мазырскім скінхэдам з «Духа Расіі»11

Беларуса дэпартуюць з Тайваня за незаконны збор міласціны1

З новага года павялічыцца мінімальны заробак4

У наступную нядзелю ў Вільні правядуць квэст «Нашаніўскія легенды»1

У Мінску назіралі прыгожы захад сонца ФОТЫ5

«Вядучы дрэнна выказваецца пра краіну». У Гродне праз данос закрыўся папулярны квіз6

Кавярня «Маркс», з якой выгналі мастачку, выбачылася. Цяпер абаронцы кафэ пакрыўдзіліся і заклікаюць да яго кэнсэлінгу13

Па крымінальнай справе асудзілі Кацярыну Жаўтаногу, адвакатку Сцяпана Латыпава7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў9

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць