Ва Украіне на рынку заўважылі масла, вельмі падобнае да беларускага
У тыктоку з'явілася відэа з маслам, якое заўважылі на рынку аднаго з украінскіх гарадоў. Дызайн яго ўпакоўкі вельмі нагадвае дызайн вядомых беларускіх марак, піша Telegraf.news.
На адным з ролікаў — масла пад назвай «Українське» невядомага вытворцы, але дызайн упакоўкі адзін у адзін як у беларускага масла «Брэст-Літоўск» ад «Савушкіна».
Масла «Українське», якое прадаецца ва Украіне
Масла «Брэст-Літоўск» ад «Савушкіна» з Беларусі
Прадаюць прадукт па 40 грыўняў за пачак (гэта значыць прыкладна 2,8 рубля ў эквіваленце, што прыкладна на рубель танней, чым арыгінальнае масла ад «Савушкіна»).
На іншым роліку заўважылі «імітацыю» пад іншы папулярны брэнд беларускага масла — «Мінскую марку» Мінскага малочнага завода №1. Яго невядомы вытворца «пераназваў» у «Молочну марку».
«Молочна марка», што прадаецца ва Украіне
«Мінская марка» з Беларусі
Хто надумаў скарыстацца дызайнам папулярных беларускіх марак для прасоўвання ўласнай прадукцыі, невядома.
Аўтары ролікаў не ўдакладняюць вытворцу масла. Самі беларускія кампаніі пакуль ніяк іх не каментавалі.
Чытайце таксама:
Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды
«Савушкаў прадукт» ад пачатку года атрымаў рэкордныя $135 мільёнаў чыстага прыбытку
«Савушкаў» выпусціў сыркі «Дубай», а цяпер здымае іх з продажу
«Сделано в Белоруссии». Сацсеткі ўзбудзіліся ад сыру загадкавага паходжання