БЕЛ Ł РУС

Пустыя хаты на вёсцы дазволілі прадаваць са значнымі зніжкамі

10.11.2025 / 19:24

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які змяняе парадак продажу жылля, што належыць сельскагаспадарчым арганізацыям. Дакумент накіраваны на тое, каб актывізаваць выкарыстанне пустых і незаселеных дамоў у сельскай мясцовасці, у тым ліку пабудаваных з дзяржаўнай падтрымкай.

Фота ілюстрацыйнае. Фота з сацсетак

Паводле новага парадку, сельскагаспадарчыя арганізацыі, якія валодаюць такім жыллём, змогуць істотна зніжаць стартавую цану пры продажы на аўкцыёнах:

Калі ж аўкцыён нават пры зніжэнні цаны на 80% не адбудзецца, то хату можна будзе прадаць усяго за адну базавую велічыню (на сёння гэта 42 рублі).

Памер зніжэння і магчымасць продажу па мінімальнай цане будуць узгадняцца з мясцовымі выканкамамі.

Указ набудзе моц пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Чытайце таксама:

Настаўніца на пенсіі расказвае ў тыктоку пра мясцовыя праблемы. Прапаганда адрэагавала — «кашмарыць вёску»

Ісці па вадзе. У вёсцы плытагонаў на Іслачы яшчэ памятаюць зніклае рамяство

«Мяне часам заносіць у ідэях». Мінчукі купілі ўчастак на беразе Вячы і пабудавалі дом сваёй мары

«45 гадоў ішла да таго, каб стаць калгасніцай. І ганаруся гэтым». Мінчанка з’ехала са сталіцы ў вёску і пачала вырабляць мэблю

Каментары да артыкула