БЕЛ Ł РУС

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка

11.11.2025 / 11:01

Nashaniva.com

На 10:30 раніцы 11 лістапада пошукі Максіма Зяньковіча працягваюцца.

Як распавёў Onliner кіраўнік пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» Сяргей Коўган, паводле папярэдняй інфармацыі, знойдзены новыя сляды хлопчыка і ровара. На месца выкліканы эксперты-крыміналісты, якія будуць вызначаць іх прыналежнасць. На 10:30 раніцы 11 лістапада пошукі працягваюцца.

У пошукавым штабе, які знаходзіцца ў вёсцы Карбаўскае, растлумачылі, што пошукі дзіцяці ішлі ўсю ноч. Увечары панядзелка сабралася асабліва шмат валанцёраў.

У першай палове дня ў аўторак у працы задзейнічаны пошукавікі з атрадаў «Анёл», «Сімуран» і «Фенікс». На месцы таксама сабралася каля 80 добраахвотнікаў. Што датычыцца прадстаўнікоў ведамстваў — міліцыі, выратавальнікаў, вайсковых і леснікоў, — то іх каля 250 чалавек. Таксама працягваюць прыбываць валанцёры на эндура і квадрацыклах.

14‑гадовы Максім Зяньковіч з'ехаў у суботу на ровары ў невядомым кірунку з вёскі Карбаўское Бярэзінскага раёна.

Прыкметы падлетка такія: на выгляд каля 14 гадоў, рост 170 см, хударлявага целаскладу, вочы светлыя, валасы светла-русыя, хвалістыя. Быў апрануты ў цёплую балоневую куртку цёмна-зялёнага колеру, на капюшоне меўся мех, цёмны гольф, цёмныя спартыўныя штаны. На штаніне меўся прынт з выявай твару белага колеру. Красоўкі — чорныя з салатавым надпісам Air Мах, шапка шэрая з чорнай паласой.

Чытайце таксама:

«Як скрозь зямлю праваліўся». Трэція суткі ідуць пошукі зніклага падлетка ў Бярэзінскім раёне

Каментары да артыкула