БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

11.11.2025 / 14:11

Nashaniva.com

Задача для міністра замежных спраў — нармалізаваць сітуацыю і аднавіць паўнацэнную працу пунктаў пропуску на сумеснай граніцы.

Evgenia Novozhenina Pool Photo via AP

МЗС Беларусі правядзе перамовы з літоўскім бокам па сітуацыі на мяжы, пра гэта піша прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

«Міністру замежных спраў арганізаваць перамовы ў пытаннях нармалізацыі сітуацыі і аднаўлення паўнавартаснага функцыянавання пунктаў пропуску на супольнай мяжы — з удзелам літоўскіх упаўнаважаных асоб, адказных за гэты кірунак», —сказана ў паведамленні.

Каардынаваць працэс перамоў даручана дзяржсакратару Рады бяспекі Аляксандру Вальфовічу.

Літоўская мяжа закрыта з канца кастрычніка да 30 лістапада, гэта было зроблена пасля таго, як некалькі раз метэазонды кантрабандыстаў парушалі паветраную прастору Літвы, што прыводзіла да паралізацыі працы Віленскага аэрапорта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула