Apple прэзентавала авоську-чахол для айфона. Цана ўражвае
Такую «авоську» можна насіць праз плячо, трымаць у руках або прывязваць да сумкі — туды змесціцца любы з тэлефонаў Apple.
Фота: apple.com
Новы аксэсуар атрымаў назву iPhone Pocket. Яго прыдумалі сумесна з японскім модным домам Issey Miyake.
«Колеравая палітра iPhone Pocket была спецыяльна распрацаваная такім чынам, каб спалучацца з усімі нашымі мадэлямі і колерамі iPhone. Гэта дазваляе карыстальнікам ствараць індывідуальныя спалучэнні», — сказала Молі Андэрсан, віцэ-прэзідэнт Apple па прамысловым дызайне.
Фота: apple.com
iPhone Pocket — вязаны з трыкатажу мех, які нагадвае кавалак тканіны. Ён з’явіцца ў продажы ў суботу.
Чахол з кароткім раменьчыкам будзе каштаваць 150 даляраў, а з доўгім — 230 даляраў.
Фота: apple.com
Гэта абмежаваная серыя — тавар будзе даступны нядоўга і толькі ў Францыі, Кітаі, Ганконгу, Тайвані, Італіі, Японіі, Сінгапуры, Паўднёвай Карэі, Вялікабрытаніі і ЗША.