БЕЛ Ł РУС

Турэцкія вайскоўцы разбіліся ў самалёце, вяртаючыся з параду ў Баку

11.11.2025 / 16:57

Nashaniva.com

Вайскова-транспартны самалёт з турэцкімі камандас разбіўся ў горадзе Сігнахі на азербайджанска-грузінскай мяжы. Салдаты, якія знаходзіліся на борце, удзельнічалі ў парадзе ў Баку і ляцелі назад у Стамбул.

Скрыншот з відэа

«Вайскова-транспартны самалёт C130, які вылецеў з Азербайджана ў нашу краіну, пацярпеў крушэнне на грузіна-азербайджанскай мяжы. У супрацоўніцтве з уладамі Азербайджана і Грузіі пачатыя пошукава-выратавальныя работы», — гаворыцца ў заяве Міністэрства абароны Турцыі.

І Грузія, і Азербайджан пацвердзілі катастрофу. МУС Грузіі паведаміла, што вайскова-транспартны самалёт C-130 УС Турцыі ўпаў на грузінскай тэрыторыі, за 5 км ад мяжы з Азербайджанам у муніцыпалітэце Сігнагі. Азербайджан паведаміў, што борт вылецеў з Гянджы.

Па папярэдняй інфармацыі, усе, хто быў у самалёце, загінулі. Колькасць загінулых пакуль не ўдакладняецца.

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў выказаў спачуванні свайму турэцкаму калегу Рэджэпу Таіпу Эрдагану.

Чытайце таксама:

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома

На базу, дзе стаіць самалёт Трампа, даставілі падазроны пакет з белым парашком. Некалькі чалавек захварэлі

У Кентукі пасля крушэння грузавога самалёта загінулі сем чалавек

Каментары да артыкула