Паэт Уладзімір Някляеў займеў сяброўскую карту ў клубе па самба ФОТАФАКТ
79‑гадовы беларускі паэт Уладзімір Някляеў займеў клубную карту ў новым спартыўным зале чэмпіёна свету па самба Сцяпана Папова ва Уроцлаве, паведамляе «Трыбуна».
Сцяпан Папоў і Уладзімір Някляеў
Тэрмін дзеяння карты — «да вольнай РБ», таму застаецца спадзявацца, што паэт і палітык будзе ганаровым госцем у гэтым клубе нядоўга.
Сцяпан Папоў — чэмпіён свету і двухразовы чэмпіён Еўропы, уладальнік Кубка свету па самба, пераможца Еўрапейскіх гульняў. У 2020 годзе падтрымаў выступленні супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, ініцыяваў стварэнне ліста свабодных спартсменаў.
Чытайце таксама:
Папоў: Наш вораг — не такі вялікі, гэта ўсё тыя ж 3%, і яно вылезе
Бацькоў і брата чэмпіёна свету па самба Сцяпана Папова звальняюць з працы
Уладзімір Някляеў расказаў, як на яго бацьку пісалі даносы і аднойчы арыштавалі
Уладзімір Някляеў: Прамінулы год не самы ўдалы ў жыцці — амаль палову яго пракачаўся ў шпіталях