БЕЛ Ł РУС

Пад Гроднам пад самы канец сезону знайшлі гіганцкі грыб ФОТЫ

11.11.2025 / 19:53

Nashaniva.com

Нягледзячы на холад і набліжэнне зімы, беларускія грыбнікі яшчэ працягваюць збіраць познія грыбы: апенькі, зялёнкі і вешанкі, піша Newgrodno.by. І некаторыя трафеі ўражваюць. 

Так, каля вёскі Агароднікі Гродзенскага раёна знайшлі сапраўды гіганцкі грыб вагой 342 грамы, а аматар ціхага палявання за гадзіну назбіраў два пакеты вешанак.

У сацыяльных сетках людзі дзеляцца сваімі ўраджаямі. Цяпер найбольш трапляюцца апенькі, якія хутка «перерастаюць», таму трэба збіраць іх у правільны момант.

Таксама знаходзяць зялёнкі, якія любяць пясчаную глебу, асабліва каля палігонаў.

Іншыя віды, як польскія грыбы ці лісічкі, ужо сустракаюцца вельмі рэдка, але калі пашанцуе, то можна назбіраць на суп і іх.

Чытайце таксама:

Беларусь увайшла ў сусветную дзясятку імпарцёраў кітайскіх грыбоў

Беларускі грыбнік знайшоў у лесе незвычайныя баравікі

Беларус пад Гомелем за паўтары гадзіны сабраў тры вялікія кошыкі баравікоў

У Белавежскай пушчы знайшлі незвычайны грыб — ён свеціцца ў цемры, прычым зялёным святлом

Каментары да артыкула