БЕЛ Ł РУС

Рыжанкоў: Мы гатовыя да перамоваў у любы момант, на любой тэрыторыі і без папярэдніх умоў

12.11.2025 / 16:4

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Беларусі пракаментаваў сітуацыю на літоўска-беларускай мяжы, закрытай з канца кастрычніка.

Фота: БелТА

«Калі літоўскі бок сапраўды гатовы захоўваць інтарэсы сваіх грамадзян, сапраўды гатовы выбудоўваць свае дзеянні ў адпаведнасці з патрэбамі і патрабаваннямі тых прадпрымальнікаў, якія ў цяперашні час пакутуюць ад гэтых аднабаковых мер Літоўскай Рэспублікі, то ён у найбліжэйшы час пазітыўна адкажа на нашы прапановы», — сказаў міністр.

Па яго словах, меры павінны ў сябе ўключаць цэлы комплекс палітычных і дыпламатычных рашэнняў.

«Яшчэ раз паўтараю: рашэнняў, якія накіраваны, як мы лічым, … на як мага хутчэйшае ўрэгуляванне сітуацыі і аднаўленне нармальнага функцыянавання нашай мяжы ў інтарэсах грамадзян абедзвюх краін», — дадаў Максім Рыжанкоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула