БЕЛ Ł РУС

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы

13.11.2025 / 7:30

Аўгіння Якімук

«Тук-тук, хто ў церамку жыве?» — «Чык-чырык!».

Такім раней быў балкон блогеркі

Расійская блогерка Ганна Мамаева ў інстаграме падрабязна расказвае, як самастойна робіць рамонт у кватэры.

Свой балкон жанчына ўвогуле лічыць нагодай для гонару, бо шмат чаго там паспрабавала ўпершыню. Напрыклад, тынкавала сцены, залівала наліўную падлогу.

Варыянты колеру для сцен балкона былі розныя: і карычневы, і цёмна-шэры, і белы… Жанчыне хацелася чагосьці небанальнага. У нейкі момант блогерка зразумела, што душа просіць яркіх колераў, і надумала пафарбаваць балкон у чырвоны, зялёны і аранжавы адначасова.

У выніку Ганна спачатку пафарбавала сцены ў зялёны, а потым прыкладала да іх рэчы рознага колеру, каб зразумець, якое спалучэнне ёй больш за ўсё падабаецца.

Перамог чырвоны, таму гатовы балкон расіянкі атрымаўся ў колерах афіцыйнага беларускага сцяга. Відэа з ім завірусілася ў інстаграме на сотні тысяч праглядаў, а беларусы, канечне, не стрымаліся ад жартаў.

«У панядзелак дойдзе да Лукашэнкі»

«Цяпер і бульбу тут захоўваць не сорамна»

«Тук-тук, хто ў церамку жыве?» — «Чык-чырык!»

«Гэта кватэра Лукашэнкі?»

«Па каментатара ўжо выехаў чорны варанок?»

Дарэчы, Ганна плануе дадаць на балкон яшчэ стэлаж і нейкую карціну. На рэндары можна пабачыць партрэт Леніна.

Чытайце таксама:

Жонка Ігара Тура паказала інтэр'еры сямейнага дома каля Астрашыцкага гарадка ФОТЫ

Домік у сваім лесе. Мінчук купіў дабітае саўмінаўскае лецішча і зрабіў там грунтоўны і стыльны рамонт

У Мінску здаюць зусім разбітую кватэру наогул без нічога. Уладальнік сцвярджае, што рамонт не патрэбны.

Каментары да артыкула