У Касцюковічах дашкольнікі пад наглядам пракурора «пісалі» лісты ў іншыя краіны пра дзяржаўную сімволіку
Пракурор Касцюковіцкага раёна Сяргей Булахаў далучыўся да правядзення ў касцюковіцкіх дашкольных установах афіцыёзнай патрыятычнай акцыі «Ліст аб Беларусі». З гэтай місіяй ён наведаў Новасаматэвіцкі дзіцячы сад і Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 у саміх Касцюковічах, заўважыў Mayday.
Да візіту высокага госця ў дзіцячым садзе падрыхтавалі бела-зялёныя «нацыянальныя касцюмы», а дзяўчынак апранулі ў чырвоныя сарафаны
Пасля мерапрыемства ідэолагі сцвярджалі, што «дзеці напісалі для аднагодкаў з іншых краін маляўнічы ліст пра сваю радзіму, яе дзяржаўныя і прыродныя сімвалы, гісторыю і традыцыі». Пры гэтым нібыта 5‑гадовыя дзеці «разважалі пра сэнс колераў і элементаў Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба».
Пры гэтым, згодна з вучэбнай праграме, да засваення літар дзеці пераходзяць ужо толькі ў школе.
Акрамя таго, пракурор расказаў дашкольнікам пра працу свайго ведамства, а тыя праспявалі яму загадзя развучаны дзяржаўны гімн.
Чытайце таксама:
«Взвейтесь кострами» ў іншай форме вярнулася ў школы». Што цяпер адбываецца ў беларускай адукацыі?
Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?
Мінадукацыі патлумачыла, чаму ІП з 1 верасня не змогуць працаваць у дзіцячых садках