Грамадства1616

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?

Прарасійская блогерка дабралася да навучальнай праграмы ў старэйшых групах садкоў. Яна паблытала Авяр'яна Дзеружынскага з Вадзімам. Дайшло да намёку на «русаненавісніцтва» Лукашэнкі.

Вавёрка. Фота David Soanes Photography Getty Images

Вольга Бондарава працягвае свой крыжовы паход супраць усяго беларускага. Гэтым разам яе ўвагу прыцягнула навучальная праграма «Азнаямленне дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту з паэзіяй», складзеная Дзінай Дубінінай з кафедры методык дашкольнага навучання Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта і выдадзеная яшчэ 17 гадоў назад, у 2008 годзе.

Нянавісць Бондаравай да ўсяго, што па-беларуску, бязмежная, а веды абмежаваныя.

Бондарава не ведае, што А.Дзеружынскі — гэта Авяр'ян Дзеружынскі, беларускі дзіцячы паэт савецкага перыяду, 1919 года нараджэння, а не Вадзім Дзеружынскі — яго цёзка 1965 года нараджэння,

некаторыя гістарычныя працы якога былі прызнаныя (палітычна матывавана, пасля 2022 года) экстрэмісцкімі.

Таму Бондарава лічыць, што дзецям у садках падсоўваюць ідэі Вадзіма Дзеружынскага.

«На с. 46 детям … предлагается … выучить наизусть стихи лицсвинского (так у арыгінале — НН) русофоба-фальсификатора А. Дзеружинского. Это в теме «Свойскія птушкі». С Дзеружинским педагог Дина Дубинина на этом не заканчивает и продолжает его насовывать малолетним белорусским детям в теме «Прадукты харчавання».

Вольга Бондарава. Фота прэс-службы Савета Рэспублікі

Гнеў Бондаравай абрынуўся і на верш Артура Вольскага. «Дубинина добивает детей старшей группы детского сада рифмоплётством нациста Артура Вольского. На с.36 программы Вы найдёте тему «Звяры нашых лясоў» с рассказыванием стихов в т.ч. нациста Артура Вольского и нацистки Ольги Ипатовой».

Ялiнa ў cвeт глядзiць з пaгopкa.
A нa cyкy cядзiць вaвёpкa.
Янa знaйшлa ў cтвaлe дyплo
i ўлaдкaвaлa тyт жытлo.
Xaй дoждж, xaй cнeг, xaй зaвipyxa,
a ў xaтцы — ўтyльнa, цёплa, cyxa.
I eжы, cкaжaм шчыpa, лiшaк:
aж дa вяcны ёй xoпiць шышaк.

Артура Вольскага Бондарава называе нацыстам, хоць ён ветэран вайны, які з 1942 да 1953 года адслужыў у савецкім ваенна-марскім флоце, мае баявыя ўзнагароды, у тым ліку ордэн Айчыннай вайны II ступені.

А яго яна з кім паблытала? Не з ягоным жа бацькам Віталём Вольскім — чэкістам і беларускім пісьменнікам, аўтарам «Несцеркі»? Магчыма, Вольскаму дасталося проста за нярускае прозвішча, як і Дзеружынскаму. Або за палітычную пазіцыю ў 1990-х.

Між тым і Вольга Іпатава — гэта 80‑гадовая пісьменніца, якая нарадзілася ў 1945‑м і вырасла пасля вайны ў дзіцячым доме.

Бондарава прылічвае да «нацыстаў» усіх, хто калі-небудзь выступаў за незалежнасць Беларусі. Таму ў яе нацысткай аказваецца і Ларыса Геніюш — адна з самых папулярных (і пакутных) беларускіх пісьменніц ХХ стагоддзя.

У праведным гневе Бондарава перайшла на Аляксандра Лукашэнку і яго задуму «вялікай здзелкі» з амерыканцамі. «Предмет «большой сделки» ожидаем — русоненавистничество. Никогда такого не было, и вот опять!» — вынесла вердыкт Бондарава.

З 2022 года 42‑гадовая Вольга Бондарава вучылася на дзённым аддзяленні філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура». Яе адлічылі адтуль толькі сёлета ў красавіку пасля таго, як даносчыца сама адбыла 13 сутак на Акрэсціна паводле «экстрэмісцкага» артыкула, бо «нешта перапосціла».

Каментары16

  • Сорам Вам Русабелы
    17.10.2025
    ...
  • Жора
    17.10.2025
    Мала пасядзела, трэба чарговыя суткі. Лукашысты ёй арганізуюць.
  • Гародня
    17.10.2025
    У бондаравой не у́ парадку з галавой...таму і мае мянушку у́ Гародне
    "Воля Бо-Бо''

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак19

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Каб і хацелі пастаўляць калій на Захад, то няма чаго9

У «Мінск-Свеце» дазволілі ставіць транспарт пад вуглом да праезнай часткі, але не ўсюды2

«Стала немагчыма дыхаць». Беларуса ў Польшчы збіла машына, але штраф выпісалі і яму10

Іконы, талон у паліклініку і нават лаваш. Што беларусы засоўваюць у банкаматы1

У школе ў дзяцей спыталі пра заробак бацькоў. Чыноўнікі адказалі, ці гэта карэктна6

«Мы абняліся і ўсю дарогу ехалі ў абдымку». Беларусцы вярнулі дачку, якую бацька таемна вывез у Эстонію8

Андрэй Пачобут адкрыў у Любліне Камень памяці Яна Карскага27

Belgee паказаў новы X50. Цяпер гэта бюджэтны красовер з атмасферным рухавіком і старым добрым аўтаматам11

Яблык на магіле Святланы Курс ФОТАФАКТ12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак19

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць