БЕЛ Ł РУС

Знойдзены след чаравіка зніклага Максіма Зяньковіча

13.11.2025 / 15:3

Nashaniva.com

Сёння пацвердзілі, што ён належыць 14‑гадоваму падлетку, які знік у Бярэзінскім раёне ў мінулую суботу.

Кола пошукаў было звужана. У радыусе паўтара кіламетра пешая група натрапіла на сам ровар, які сваякі непаўналетняга, папярэдне, апазналі як такі, што належыць дзіцяці, нагадвае «Мінская праўда».

Працягваецца адпрацоўка прылеглай тэрыторыі, у тым ліку з выкарыстаннем авіяцыі, бо тут балоцістая мясцовасць.

Максім знік у суботу, 8 лістапада ў вёсцы Карбаўскае, куды прыехаў з бацькамі на вялікія выходныя. Мама і дзядуля ў суботу паехалі на пошту, а калі вярнуліся, то пабачылі, што хлопчык прапаў з роварам, паехаўшы з вёскі. Сітуацыя ўскладняецца тым, што дзіця мае аўтызм, складана ідзе на кантакт і можа не рэагаваць на крыкі ратавальнікаў і валанцёраў.

Чытайце таксама:

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча

Каментары да артыкула