БЕЛ Ł РУС

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

13.11.2025 / 15:46

Nashaniva.com

Сёння было знойдзена цела хлопчыка, што знік у мінулую суботу ў Бярэзінскім раёне. Яно было за некалькі кіламетраў ад ровара. 

Сёння раней за кіламетр-паўтара ад вёскі Карбаўское быў знойдзены ровар хлопчыка і таксама след яго бота.

Максім знік у суботу, 8 лістапада ў вёсцы Карбаўское, куды прыехаў з бацькамі на вялікія выходныя. Мама і дзядуля ў суботу паехалі на пошту, а калі вярнуліся, то пабачылі, што хлопчык знік разам з роварам, паехаўшы з вёскі.

Сітуацыя ў пошуку ўскладнялася тым, што дзіця мае аўтызм, складана ішло на кантакт і магло не рэагаваць на крыкі ратавальнікаў і валанцёраў.

У пошуках бралі ўдзел некалькі сотняў чалавек.

Міліцыя разглядала некалькі версій: падлетак мог стаць ахвярай выкрадання, мог трапіць у дарожна-транспартнае здарэнне, мог заблукаць і не можа паведаміць пра сябе.

У міліцыі пацвердзілі гібель хлопчыка. Цела падлетка выяўлена без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці.

Па стане на раніцу 13 лістапада абследавана 60 квадратных кіламетраў тэрыторыі, больш за 70 населеных пунктаў і больш за 10 км ракі.

Чытайце таксама:

«Нам не патрэбны эмоцыі — патрэбна дапамога». Мама зніклага чатыры дні таму Максіма распавяла пра пошукі сына і падтрымку людзей

«Як скрозь зямлю праваліўся». Трэція суткі ідуць пошукі зніклага падлетка ў Бярэзінскім раёне

Знойдзены след бота зніклага Максіма Зяньковіча

Каментары да артыкула