Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» выданне Вольгі Лойкі Plan B
Адпаведнае рашэнне было прынятае КДБ 3 лістапада, піша «Вясна».
Фота ілюстрацыйнае
Паводле ведамства, дачыненне да праекта маюць Вольга Лойка, Андрэй Махоўскі і Дзмітрый Смірноў.
Выданне Plan B было заснавана летам 2023 года, яго стваральніцай і галоўнай рэдактаркай з'яўляецца журналістка і аналітык, былая рэдактарка Tut.by Вольга Лойка.
Выданне пазіцыянуецца як беларускае аўтарскае медыя пра палітыку, эканоміку і сэнс жыцця беларусаў па абодва бакі мяжы.
Чытайце таксама:
Мінінфарм заблакаваў у Беларусі сайт Plan B
Plan B ужо ўнеслі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. А яму толькі паўтара месяца