БЕЛ Ł РУС

Медзведзяня, якое бегала па вуліцах Віцебска, злавілі

13.11.2025 / 17:51

Nashaniva.com

Медзведзяня, заўважанае раніцай 13 лістапада ў Віцебску, злавілі і вывезлі ў Суражскі лясгас, паведамілі sb.by у Віцебскай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Аперацыя па адлове і далейшым выратаванні жывёліны праводзілася з самай раніцы. Мішка нават паспеў стаць героем сацсетак, трапіўшы на камеры знешняга відэаназірання.

У выніку шматгадзіннай працы медзведзяня выратавалі, агледзелі і вярнулі ў натуральнае асяроддзе.

Дзмітрый Мальчэўскі, начальнік Віцебскай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, расказаў:

«Сёння ў 7:30 раніцы да нас паступіла інфармацыя, што ў ваколіцах вуліцы Праўды пабачылі медзведзяня. Яго адловам у раёне Летняга амфітэатра на працягу 7 гадзін займаліся профільныя службы нашага горада.

Па заключэнні ветэрынарнага доктара, 10‑месячнае дзіцяня цалкам здаровае. Цяпер жывёліна адпраўленая пад назіранне ў Суражскі лясгас».

Чытайце таксама:

«Дачка падумала, што гэта аўчарка». Што вядома пра медзведзяня, якое шастала раніцай па Віцебску

У Віцебску заўважылі медзведзяня

Браканьер застрэліў мядзведзяня, яму пагражае вялікі штраф і арышт

Каментары да артыкула