БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская і Марыніч звярнуліся да ўрада Партугаліі з просьбай дапамагчы беларускім імігрантам

13.11.2025 / 20:46

Nashaniva.com

Кіраўніцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета і місіі дэмакратычных сіл звярнулася да ўрада Партугаліі з просьбай дапамагчы беларускім імігрантам пасля таго, як у партугальскім заканадаўстве адбыліся змены, што ўскладнілі некаторым з іх падаўжэнне дазволу на жыхарства, паведамляе Reform.news.

Святлана Ціханоўская падчас паездкі ў Партугалію. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

11 лістапада Святлана Ціханоўская, кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета, і Таццяна Марыніч, кіраўніца місіі дэмакратычных сіл у Мадрыдзе і Imaguru Hub, выступілі на Web Summit у Лісабоне.

Яны падкрэслілі, што апошнія змены ў законе аб грамадзянстве Партугаліі зрабілі многім беларусам практычна немагчымым заставацца ў краіне легальна або падоўжыць тэрмін дзеяння дазволу на жыхарства.

Таццяна Марыніч заклікала партугальскі ўрад працягваць падтрымліваць беларускіх прадпрымальнікаў і аказваць ім юрыдычную і інстытуцыйную дапамогу. Гэта, на яе думку, дазволіць беларусам напоўніцу ўдзельнічаць у жыцці і эканоміцы Партугаліі, рабіць свой унёсак і развіваць бізнэс у краіне.

Раней у рамках гэтай ініцыятывы Офіс Святланы Ціханоўскай накіраваў афіцыйны запыт партугальскім уладам па праблемах, якія ўзніклі падчас сустрэч з беларусамі, у тым ліку па пытаннях дазволу на жыхарства і легальнага знаходжання ў краіне.

Праблема ўзнікла пасля таго, як у Партугаліі адмянілі часовы абарончы статус для некаторых грамадзян Беларусі, якія прыбылі з Украіны пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі і атрымалі тут часовы прытулак. Гэтыя асобы павінны добраахвотна пакінуць Партугалію цягам 20 дзён, інакш іх могуць дэпартаваць.

Чытайце таксама:

У Партугаліі адмяняюць абарону для беларусаў, якія выехалі з Украіны падчас вайны

Офіс пра скандал з Ціханоўскім: Брытанская віза была аплачаная, але ён так і не падаўся на здачу адбіткаў пальцаў

Сяргей Ціханоўскі: Я не маю дачынення да Офіса Ціханоўскай. Атмасферу ў Офісе цяжка назваць здаровай

Святлана Ціханоўская сазванілася з Джонам Коўлам

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber

Каментары да артыкула