БЕЛ Ł РУС

Беларуса, які стварыў у Расіі бізнес з мільённымі абаротамі, асудзілі за палітыку. Магчыма, за Гаюн

17.11.2025 / 8:30

Nashaniva.com

Аляксей Прохарчык займаўся ў Падмаскоўі электрамантажнымі работамі і будаўніцтвам.

Аляксей Прохарчык. Фота: relax.by

Аляксею Прохарчыку 37 гадоў. Ён беларус, родам з Мінска. У 2010‑м скончыў Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі на інжынера па тэлекамунікацыях.

Працаваць ён пачаў яшчэ ў студэнцкія гады. Спачатку ў «Белтэлекаме», пасля інжынерам у Мінскім абласным судзе.

У 2017‑м Прохарчык заснаваў у Расіі таварыства з абмежаванай адказнасцю «ЭСіС». Абрэвіятура расшыфроўваецца як «энергетычныя сістэмы і сеткі».

Асноўная сфера яе дзейнасці — электрамантажныя работы і будаўніцтва. У «ЭСіС» працуе больш за 40 чалавек. У мінулым годзе кампанія мела абарот каля 4 мільёнаў даляраў. 

Прохарчык быў там дырэктарам з моманту заснавання да 27 студзеня 2025-га.

Аляксей Прохарчык. Фота з ягоных сацсетак

З жонкай, якая працуе стылісткай, яны жывуць у падмаскоўным Краснагорску. У іх двое дзяцей — 7‑гадовая дачка і 13‑гадовы сын. Сям'я любіць падарожнічаць разам.

Аляксея Прохарчыка асудзілі ў 2025 годзе па дзвюх частках артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Меркавана, мужчыну далі тэрмін у калоніі ці хімію з накіраваннем.

Сутнасць абвінавачанняў таксама невядомая, але, імаверна, пераслед звязаны са справай Гаюна.

{DONATE_PAYPAL}

Чытайце таксама:

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Маладой фатографцы і дызайнерцы, якая шукала працу ў Варшаве, далі калонію за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?

Каментары да артыкула