БЕЛ Ł РУС

Крышціяну Раналду ўпершыню атрымаў чырвоную картку ў гульнях за Партугалію

14.11.2025 / 11:15

Nashaniva.com

40‑гадовы форвард атрымаў картку ў матчы адборачнага турніру да чэмпіянату свету па футболе супраць Ірландыі, які прайшоў учора ў Дубліне.

Фота: Charles McQuillan / Getty Images

На 61‑й хвіліне Раналду ўдарыў локцем у спіну абаронцу Дару О’Шы. Суддзя Глен Ньюберг спачатку паказаў форварду жоўтую картку, аднак пасля кансультацыі з ВАР выдаліў партугальца.

У клубнай кар’еры на рахунку Раналду 12 чырвоных картак.

Ірландыя перамагла ва ўчорашнім матчы з лікам 2:0, а Партугалія не змагла заваяваць прамую пуцёўку на чэмпіянат свету. 

У апошнім туры чырвона-зялёныя у нядзелю згуляюць дома з Арменіяй, але Крышціяну прапусціць гэты матч.

Заўтра, у суботу, зборная Беларусі правядзе свой матч адборачнага турніру супраць Даніі. Пачатак а 22:45 па мінскім часе.

Чытайце таксама:

Карлас Алос: Калі б я слухаў усе парады, прыйшлося б выклікаць у зборную 250 футбалістаў

Колькі каштуе ўдар у нос? У Гомелі судзяць футбалістаў за масавую бойку на стадыёне

Вынесена рашэнне за абразу «чорным шымпанзэ» ў беларускім футболе

Каментары да артыкула