Спорт11

Вынесена рашэнне за абразу «чорным шымпанзэ» ў беларускім футболе

Вынесена рашэнне па рэзанансным выпадку ў беларускім футболе.

Калаж: Беларускі футбол

Ганебны інцыдэнт здарыўся 2 лістапада на матчы чэмпіянату краіны па футболе паміж «Віцебскам» і «Смаргонню».

Форвард «Віцебска» Валерый Гарбачык назваў камерунскага абаронцу «Смаргоні» Крысціяна Інтсаэна «чорным шымпанзэ». За гэта арбітр сустрэчы Ігар Шумілаў паказаў форварду гасцей прамую чырвоную картку.

Праз некалькі дзён Гарбачык з'ездзіў у Смаргонь і выбачыўся перад камерунцам.

Сёння Кантрольна-дысцыплінарная камісія Беларускай федэрацыі футбола вынесла рашэнне: Гарбачык дыскваліфікаваны на пяць матчаў і аштрафаваны на 2100 рублёў, а з «Віцебска» знята тры балы ў чэмпіянаце.

Клуб і форвард пакараныя па артыкуле 73 (расізм і дыскрымінацыя), паведамляе «Беларускі футбол».

Да канца чэмпіянату Беларусі засталося два матчы.

У выпадку, калі з «Віцебска» знялі тры балы, то каманда можа згуляць у стыкавых матчах, калі фінішуе на 14‑м месцы.

Зараз становішча такое:

11‑е месца — Арсенал — 30, 12. Віцебск — 28, 13. Нафтан — 25, 14. Смаргонь — 25. 15. Слуцк — 21. 16. Маладзечна — 11. 

Пакуль дакладна «Маладзечна» пакідае вышэйшую лігу.

Каментары1

  • Вольга
    15.11.2025
    Футбол - пляменныя гулькі з мячыкам, з адзінаю мэтаю адцягнуць увагу лахтарату ад таго, як яго кідаюць на грошы.

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі20

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі15

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі20

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць