БЕЛ Ł РУС

Міліцыя затрымала пяцярых закладчыкаў наркотыкаў

14.11.2025 / 11:23

Nashaniva.com

Работнікі наркакантролю Заводскага РУУС пры сілавой падтрымцы АМАПа затрымалі групу наркакур'ераў.

У дамах у аднаго з іх, 32‑гадовага жыхара Мінскага раёна, а таксама ў закладках канфіскавана больш за кілаграм мефедрону і гашышу. Затым аператыўнікі выйшлі яшчэ на чацвярых мужчын ва ўзросце ад 27 да 46 гадоў, у якіх знойдзены мефедрон і марыхуана.

Вядома, што фігуранты працавалі на наркамаркет: аптовыя партыі «тавара» фасавалі на дробныя і павінны былі раскласці па тайніках, але не паспелі.

Заведзена крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту. Затрыманым пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула