БЕЛ Ł РУС

Назвалі папярэднюю прычыну смерці 14‑гадовага Максіма Зяньковіча, якога шукалі некалькі дзён

14.11.2025 / 11:50

Nashaniva.com

Следчы камітэт назваў папярэднюю прычыну гібелі 14‑гадовага Максіма Зяньковіча. Гэта ўтапленне.

8 лістапада каля 10 гадзін хлопчык з'ехаў на веласіпедзе ад дома дзядулі ў вёсцы Карбоўскае Бярэзінскага раёна, і знік. Знайшлі цела хлопчыка толькі 13 лістапада каля 15 гадзін — у багністай мясцовасці паблізу вёскі Несцераўка.

Следчыя ўзялі ўзоры вады і грунту, забралі веласіпед, апыталі відавочцаў. Цялесных пашкоджанняў, якія сведчаць аб гвалтоўным характары смерці, на хлопчыку не было знойдзнга.

Прызначаны шэраг экспертных даследаванняў, у тым ліку судова-медыцынская экспертыза для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці дзіцяці.

Камандзір пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» Сяргей Коўган раней расказваў, што раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула