БЕЛ Ł РУС

На выпрабаваннях пад Масквой заўважылі новы цягнік для мінскага метро. Ён падобны да звычайнай электрычкі

14.11.2025 / 18:15

Nashaniva.com

У базе даных грамадскага транспарту Transphoto з'явілася фатаграфія саставу цягніка метро «Мінск-2024» (нумар мадэлі 81-765.7). Здымак зроблены ўчора, 13 лістапада 2025 года, піша Blizko.by.

Цягнік зняты на выпрабавальным палігоне АТ «Метровагонмаш» у падмаскоўным горадзе Мыцішчы, дзе знаходзіцца вытворчасць. Адзначаецца, што серыйны нумар вагона — 70908.

На здымку можна разгледзець, што пяцівагонны цягнік ужо цалкам пафарбаваны ў сіне-белую ліўрэю мінскай падземкі, побач з дзвярыма машыніста намаляваны герб Мінска з подпісам «Мінск».

Таксама можна бачыць, што з-пад дна цягніка да пантографа на даху ідзе сілавы кабель.

Уласна кажучы, менавіта з-за пантографа цягнік больш падобны да звычайнай электрычкі, а не да цягніка метро.

Пантограф спатрэбіўся для падвядзення электрасілкавання. У Мінску цягнікі метро засілкоўваюцца ад трэцяй рэйкі, размешчанай побач з пуцямі і прыкрытай ахоўным кажухом аранжавага колеру. Тут жа на палігоне ў Мыцішчах, як добра відаць па фота, трэцяй рэйкі няма — таму і спатрэбіўся верхні токаздым праз пантограф.

Чытайце таксама:

«Трохкарчмовая», «Раздарожная» і «Макаёнка». Якія назвы станцый метро прапануе Аб'яднаны пераходны кабінет

З перасадкай на «Акадэміі навук». Праекціроўшчыкі расказалі, якой можа быць чацвёртая лінія мінскага метро

Мінскае метро карэктуе праект чацвёртай лініі — не будзе строгай прывязкі да Другога транспартнага кольца

У мінскім метро хутка з'явяцца новыя цягнікі

Рада па маральнасці прапанавала назваць адну са станцый метро ў гонар Еўфрасінні Полацкай

Каментары да артыкула