Ад шакаладнага сыру да вогненных бургераў: якія навінкі з'явіліся ў Беларусі
Восень падыходзіць да канца, і на паліцах беларускіх крам ужо пачынаюць з'яўляцца сезонныя і святочныя навінкі. Вытворцы выпускаюць абмежаваныя серыі прадуктаў, натхнёныя зімовымі смакамі і настроем надыходзячых святаў — ад дэсертаў да гарачых страў, піша «Анлайнер».
«Малочны свет» прэзентаваў шакаладны плаўлены сыр
У крамах з'явілася навінка ад прадпрыемства «Малочны свет» — шакаладны плаўлены сыр. Вытворца адзначае, што прадукт спалучае слодыч какавы і лёгкую саленаватасць сыру. Новы смак прызначаны для ўжывання як самастойны дэсерт або ў якасці намазкі на тосты.
«Санта Брэмар» выпусціла марожанае са смакам імбірнага перніка
У лінейцы з'явілася навагодняя лімітаваная версія — марожанае са смакам імбірнага перніка і шакаладным соусам. Вытворца адзначае, што ў складзе сапраўды шмат пернікавага цеста, а выпуск абмежаваны.
«Савушкаў» выпусціў калядны малочны кактэйль са смакам булачкі з карыцай
Кампанія «Савушкаў» паказала лімітаваную навінку — малочны кактэйль «Топ» са смакам булачкі з карыцай. Сезонны напой з'явіўся ў крамах з 10 лістапада і будзе прадавацца толькі некалькі месяцаў.
Па даных вытворцы, асновай кактэйлю стала свежае адборнае малако, а смак натхнёны класічнай здобай з карыцай і сметанковай памадкай.
«Чырвоны харчавік» выпусціў шакаладныя дражэ ў каляровай глазуры
Кандытарская кампанія «Чырвоны харчавік» прэзентавала новую прадукцыю — шакаладныя дражэ ў яркай каляровай глазуры. Усярэдзіне — мяккі малочны шакалад, а звонку — тонкая глазура розных адценняў.
Навінка пазіцыянуецца як аналаг папулярных шакаладных дражэ і ўжо ёсць у продажы ў фірмовых крамах кампаніі.
Выпусцілі марожанае «Сталічнае эліт» па матывах аднайменных цукерак
Мінскі холадакамбінат №2 разам з фабрыкай «Камунарка» прэзентавалі навінку — марозіва эскімо «Сталічнае эліт», створанае па матывах знакамітых цукерак. Першая партыя ўжо вырабленая, і ў хуткім часе прадукт з'явіцца ў мінскіх крамах.
«МакБай» прапануе новы востры бургер «8 перцаў»
З 12 па 16 лістапада ў мабільным дадатку МойMak.by адкрыты перадпродаж пякучых навінак — «Агнядышачы Біф» і «Агнядышачы Чыкен». Кошт кожнага бургера — 15,50 рубля. Новыя пазіцыі стануць пачаткам вострай лінейкі Mak.by пад назвай «8 перцаў», прысвечанай фірмоваму соусу.
Чытайце таксама:
Ва Украіне на рынку заўважылі масла, вельмі падобнае да беларускага
Нятаннае паліто беларускага брэнду сапсавалася за 20 хвілін праз вільготнасць на вуліцы
У Баранавічах людзі ганяюцца за таннымі ёгуртамі, але не ўсім шчасціць іх здабыць
«Савушкаў» выпусціў сыркі «Дубай», а цяпер здымае іх з продажу