БЕЛ Ł РУС

У Мінску купілі кватэру за паўмільёна даляраў

15.11.2025 / 11:18

Nashaniva.com

У Алімпік Парку ў Мінску купілі кватэру за 500 тысяч даляраў. Яна аказалася самай дарагой кватэрай, прададзенай у Беларусі ў кастрычніку, паведамляе Realt.by.

ЖК «Алімпік Парк» знаходзіцца ў Лебядзіным каля заказніка. Месца для жыцця прэстыжнае. Будаваў гэты малапавярховы комплекс забудоўшчык «ТАПАС».

А раней, дарэчы, гэта было поле і прыватныя дамы. Вось як тут было ў 2014 годзе.

Тут, на Ратамскай, 24, у доме 2020 года пабудовы і купілі тую самую кватэру.

Што датычыцца самой кватэры, то гэта «чацвёрка» плошчай 140,4 квадрата. За кватэру аддалі роўна 500 тысяч даляраў. Метр выйшаў па 3561 даляр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула