БЕЛ Ł РУС

Ва ўкраінскім Хмяльніцкім з рэабілітацыйнага цэнтра ўцяклі дзве львіцы. Адну ловяць дагэтуль

15.11.2025 / 18:29

Nashaniva.com

У Хмяльніцкім, абласным цэнтры Украіны, з прыватнага рэабілітацыйнага цэнтра для дзікіх жывёл уцяклі дзве двухгадовыя львіцы. Адну з іх ужо злавілі, а другая працягвае знаходзіцца ў горадзе, паведаміла Хмяльніцкая абласная пракуратура.

Тэрыторыя рэабілітацыйнага цэнтра, адкуль уцяклі львіцы. Фота: Пракуратура Украіны

Дырэктар цэнтра Сяргей Палёхін паведаміў, што ўначы невядомыя зламалі замкі на дзвярах вальера, а раніцай ён убачыў, што дзве львіцы ўцяклі. Пасля гэтага загінулі некалькі іншых жывёл, якія былі ў суседніх вальерах.

Фота: Пракуратура Украіны

Для пошуку другой львіцы прыцягнутыя дроны і патрульная паліцыя Хмяльніцкага.

Фота: Пракуратура Украіны

Паводле следства, пасля гэтага інцыдэнту завялі крымінальную справу па артыкуле 299 Крымінальнага кодэкса Украіны — жорсткае абыходжанне з жывёламі. Праводзіцца комплекс следчых мерапрыемстваў, каб вызначыць прычыны ўцёкаў, асоб, якія да гэтага датычныя, і ацаніць дзеянні кіраўніцтва цэнтра.

Чытайце таксама:

«Ваўкі, якія доўга жылі з людзьмі». Пароды сабак пачалі развівацца яшчэ ў Каменным веку

Збеглы мэйн-кун напалохаў вёску на захадзе Германіі

Медзведзяня, якое бегала па вуліцах Віцебска, злавілі

Каментары да артыкула