БЕЛ Ł РУС

Трэцяе здарэнне на чыгунцы ў Польшчы — на рэйках выявілі накладку са смартфонам

17.11.2025 / 13:22

Nashaniva.com

На чыгуначнай лініі Варшава — Люблін чарговае здарэнне. Як паведаміў акаўнт Dyspozytura Trakcji, які спецыялізуецца на навінах чыгункі, перад станцыяй Пулавы Азоты было выяўлена іншароднае прыстасаванне.

Скрын відэа з папярэдняга месца здарэння. Там прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск пацвердзіў, што пашкоджанне чыгункі на лініі Варшава — Люблін адбылося ў выніку дыверсіі

Падчас патрулявання быў знойдзены металічны ліст, які быў прыкручаны балтамі да рэйкі. За некалькі дзясяткаў метраў ад яго да рэйкі быў прымацаваны смартфон з правадамі.

Здарэнне адбылося на той жа лініі Варшава — Люблін, дзе на выходных ужо была дыверсія. Сёння раніцай прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск пацвердзіў яе факт.

Увечары ў нядзелю побач са станцыяй Пулавы была таксама пашкоджаная кантактная сетка, што прывяло да экстраннага спынення хуткаснага цягніка. У выніку пашкоджаны токапрыёмнік лакаматыва, разбітыя тры акны ў вагоне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула