Колькасць платных парковачных месцаў у Мінску павялічаць удвая
У рамках выканання ўказа Лукашэнкі і пастановы Савета Міністраў Мінгарвыканкам прыняў рашэнне, якое вызначае працу платных аўтамабільных парковак. Колькасць платных парковачных месцаў у Мінску павялічаць да 14 тысяч.
«Вызначаныя тарыфы, тарыфныя зоны, уведзена адказнасць за неаплату або аплату ў няпоўным аб'ёме. У выпадку выяўлення такіх парушэнняў будзе спаганяцца павышаная аплата ў памеры адной базавай велічыні. З сённяшняга дня супрацоўнікі ДУ «Паркоўкі сталіцы», якое вызначана аператарам платных парковак у Мінску, ужо пачалі працу па кантролі гэтага кірунку», — расказаў гендырэктар ДА «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі».
На гэты момант у Мінску сфарміравана каля 7 тысяч платных парковачных месцаў.
Чытайце таксама:
У Мінску нарабілі шмат непатрэбных паркінгаў. Цяпер іх будуць перарабляць
На месцы прамысловай зоны на вуліцы Гурскага ў Мінску з’явіцца квартал панэлек