Нерухомасць33

На месцы прамысловай зоны на вуліцы Гурскага ў Мінску з’явіцца квартал панэлек

Прамзона на вуліцы Гурскага паступова знікае з карты Мінска. Там, дзе яшчэ нядаўна стаялі вытворчыя карпусы, хутка з’явяцца жылыя дамы. Тут падыходзіць да канца знос старых будынкаў — наперадзе вынас інжынерных сетак, піша Onliner.by.

У наступным годзе на пляцоўку плошчай 5,8 гектара зойдзе «Мінскбуд» — і пачнецца новае жыццё гэтага ўчастка. Першыя два дамы будуць тыпавымі: адзін — двухсекцыйны на дзесяць паверхаў, другі — чатырохсекцыйны на 9—10 паверхаў. Усяго — 231 кватэра і амаль 16,4 тысячы квадратных метраў жылля.

Пазней да першых карпусоў дададуцца яшчэ тры: два па той жа серыі і адзін 19‑павярховы «мапідаўскі» дом. Так, паводле плана забудоўшчыка, на тэрыторыі вырасце пяць дамоў агульнай плошчай больш за 40 тысяч «квадратаў» — гэта 594 кватэры.

Навінкі будуць з традыцыйным ацяпленнем, але з электраплітамі. У дварах — дзіцячыя і спартыўныя пляцоўкі, парковачныя месцы вынесуць за межы двароў. Фасады зробяць у моднай графітава-шэрай гаме.

— Тэрыторыя мае высокі горадабудаўнічы патэнцыял, — кажа галоўны інжынер праекта Васіль Прыбыш. — Тут ужо ёсць інжынерная інфраструктура, транспартная сетка і побач ландшафтна-рэкрэацыйная зона.

Прама цяпер праектная дакументацыя праходзіць узгадненне і рыхтуецца да дзяржаўнай экспертызы.

Каментары3

  • Ж
    11.11.2025
    Сьпярша раскурочылі Міхалоўскі сад, цяпер ідуць далей. Гамон. І рэкрыяцыйнай той зоне гамон будзе. Яна там толькі праз ахоўную зону вадаканала, але й гэта пасунуць і скукожаць да мінімуму.
    Хутка ўсё насельніцтва краіны сканцэнтруецца ў Менску ды абласных цэнтрах,.. а можа й не, бо ня факт, што ў новабудоўлі тыя засяляюцца грамадзяне Беларусі, цалкам магчыма, што расейцы, кітайцы, а цяпер жа яшчэ й пакістанцы, і тыя мігранты, што ня здолелі пралезьці ў ЭЗ ...
  • cool
    11.11.2025
    Ж, таджыкі. Менск поўны таджыкаў
  • Ёсік
    11.11.2025
    Прадпрыемствы зачыняюцца,. Хопіць будаваць у Мінску, ідзіце ў гарады-спадарожнікі, неяк крычаў мех з бульбай. Амкадор шчэ можна прыбраць, усё роўна банкрут.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі50

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі50

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць