БЕЛ Ł РУС

Сяргей Дубавец прэзентуе кнігі ў Вільні

18.11.2025 / 11:28

Nashaniva.com

Пераможца сёлетняй Прэміі імя Ежы Гедройця — за найлепшую беларускую кнігу 2024 года — Сяргей Дубавец прадставіць і падпіша сваю кнігу «Занзібар. Сталенне маладой душы» і адкажа на вашы пытанні.

Запрашаем у Беларускі дом (Vilniaus 20) у нядзелю, 23 лістапада а 16.00. Уваход вольны.

Магчымасць набыць іншыя выданні Сяргея Дубаўца:

— «Русская книга» (па-расейску, 3‑е выданне, толькі з друкарні);

— «Стагоддзе НН» (зборнік найлепшых эсэ);

— «Вільня. Анталогія беларускай паэзіі ХХ ст.»;

— Таццяна Сапач. Гаспадыня восеньскага дома

Увага! Толькі на гэтай сустрэчы ўсе кнігі за 10 еўра.

23 лістапада споўніцца 119 гадоў з дня выхаду першага нумара «Нашай Нівы» ў 1906 годзе.

Чытайце таксама:

Лаўрэатам прэміі Гедройця 2025 года стаў Сяргей Дубавец

«Мы вярталі адчуванне падмурку». У Вільні прэзентавалі перавыданне «Майстроўні», якая вяртала беларусам іх мову і культуру

Як сын высокапастаўленага сілавіка выбраў беларушчыну. Кніга пра гэта сёлета атрымала прэмію Ежы Гедройця

Каментары да артыкула