Літаратура33

Лаўрэатам прэміі Гедройця 2025 года стаў Сяргей Дубавец

Сёлетнім лаўрэатам прэміі Ежы Гедройця стаў Сяргей Дубавец з кнігай «Занзібар: сталенне маладой душы».

Сяргей Дубавец. Фота: «Наша Ніва»

Рашэннем журы Сяргей Дубавец узнагароджаны за філасофскую рэфлексію над пошукамі нацыянальнай ідэнтычнасці свайго пакалення. Пераможца атрымаў галоўную ўзнагароду пры падтрымцы Фонду міжнароднай салідарнасці.

Сяргей Дубавец вядомы не толькі як пісьменнік, але і як журналіст. Менавіта ён быў з 1991 па 2000 год першым галоўным рэдактарам адроджанай «Нашай Нівы».

На твор-пераможцу ў «Нашай Ніве» друкавалася рэцэнзія.

Другое месца — у Югасі Каляды, аўтаркі кнігі «Перамена месцаў».

Аўтарка ўзнагароджаная за фантасмагарычнае адлюстраванне зрухаў у беларускім грамадстве творчай стыпендыяй і месяцам працы на шведскім востраве Готланд. Прыз забяспечыў суарганізатар прэміі — Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.

Рэцэнзія на яе твор таксама друкавалася ў «Нашай Ніве».

Югася Каляда таксама атрымала спецыяльны прыз прэміі Гедройця ад партнёра прэміі Audiobooks.by.

Трэцяе месца — у Змітра Дзядзенкі, аўтара кнігі «Гульні Цырцэі».

Журы адзначыла кнігу за асэнсаванне гістарычнай повязі часоў у вострасюжэтнай форме. Прыз — выданне наступнай кнігі пры падтрымцы Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў.

Каментары3

  • ?
    16.11.2025
    Какое отношение поляк Гедройц имеет к Белоруси?
  • ,,,,,,
    16.11.2025
    ?, а пачытаць слабо?
  • Есть нюанс
    16.11.2025
    Сергей Дубовец, офисные любят литовцев и украинцев. Поляки - ультраправые! Понимать надо!

Цяпер чытаюць

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню25

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына ў Гомелі схадзіла да стаматолага і была ўражаная цаной. Пасля публічнага скандалу цану знізілі11

25‑гадовы футбаліст зборнай ПАР памёр пасля вяртання з чэмпіянату свету1

У Іране ўсклалі адказнасць за ўдар па суднах у Армузскім праліве на «непадкантрольныя элементы»1

Пры раскопках каля Сафіі ў Полацку знайшлі фрагменты сцяны XII стагоддзя

Каб сачыць за пастаўкамі зброі Украіне, Расія ўзломвае цывільныя камеры ў Еўропе1

«А потым чую вокліч кантралёра: «Пушкін, ты што даўбануўся?». Мікалай Дзядок расказаў пра апошнія дні Алеся Пушкіна ў турме3

Аятала Хаменеі паабяцаў адпомсціць за бацьку і іншых ахвяр вайны6

Беларуса забілі ў Падмаскоўі за тое, што гучна хроп5

«Белпошта» ўводзіць плату за міжнародныя пераводы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню25

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць