БЕЛ Ł РУС

Беларускае дзіця ўпершыню атрымала фінскі ДНЖ не маючы пашпарта

18.11.2025 / 19:32

Nashaniva.com

Фінляндыя ўпершыню выдала беларускаму дзіцяці дазвол на жыхарства на падставе праязнога дакумента іншаземца. Гэта стала магчымым пасля змен у заканадаўстве. Раней без дзейнага беларускага пашпарта атрымаць або працягнуць дазвол на жыхарства тут было нельга, паведамляе Офіс Святланы Ціханоўскай.

Фота ілюстрацыйнае

Неабходныя карэкціроўкі ў закон з’явіліся дзякуючы працы дэмакратычных сілаў, Офіса Святланы Ціханоўскай і Місіі дэмакратычных сілаў у Таліне, якія доўгі час дамагаліся рашэння гэтай праблемы.

Новыя правілы дазваляюць у выключных сітуацыях адмяняць патрабаванне пра наяўнасць праязнога дакумента — калі ёсць істотная прычына або калі таго патрабуюць інтарэсы дзіцяці.

Дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатыі Дзяніс Кучынскі падкрэсліў, што вельмі ўдзячны фінскім партнёрам, Місіі дэмсілаў у Таліне і беларускай дыяспары ў Фінляндыі за іх працу. Паводле яго слоў, гэта важны крок, які дазваляе беларускім дзецям жыць у бяспецы нават тады, калі яны не могуць атрымаць неабходныя дакументы.

Ён адзначыў, што такія пытанні патрабуюць часу і дакладных аргументаў, але дэмакратычныя сілы працягнуць абараняць інтарэсы беларусаў за мяжой. Гэта, па яго словах, абавязак — падтрымліваць тых, хто быў вымушаны пакінуць дом дзеля сваёй і сямейнай бяспекі.

Чытайце таксама:

Каардынацыйная рада публічна заслухае Святлану Ціханоўскую ў студзені

Апаненты Ціханоўскай збіраюцца стварыць свой орган, каб легітымна прадстаўляць беларускі народ

«Аднаўляйце сям'ю». Расійскі апазіцыянер прыйшоў з парадамі да Ціханоўскай — у інтэрнэце яго асадзілі

Ціханоўская: Я вітаю планы Польшчы адкрыць памежныя пераходы

Каментары да артыкула