Грамадства2828

Ціханоўская: Я вітаю планы Польшчы адкрыць памежныя пераходы

Дэмакратычная лідарка Беларусі пракаментавала рашэнне Польшчы адкрыць з 17 лістапада два памежныя пераходы на мяжы з Беларуссю.

Фота: Riccardo Savi Getty Images for Concordia Annual Summit

«Я вітаю планы Польшчы адкрыць памежныя пераходы. Мы заўсёды выступалі і працягваем выступаць за адкрытыя межы для пасажыраў. Гэта важна для беларусаў, для магчымасці прасцей бачыцца з сям’ёй і падтрымліваць сувязь паміж людзьмі па абодва бакі мяжы. 

Гэты крок накіраваны на падтрымку людзей, бо гэтыя пераходы з’яўляюцца мяжой са свабодным светам», — напісала яна.

Сёння стала вядома, што Польшча 17 лістапада адкрые два раней закрытыя пераходы: «Кузніцу» і «Бераставіцу».

Праектам прадугледжваецца, што рух праз пункт пропуску «Кузніца-Брузгі» будзе адкрыты для пасажырскага транспарту, за выключэннем аўтобусаў. Рух праз пункт пропуску «Бераставіца-Баброўнікі» — для пасажырскага і грузавога транспарту, у тым ліку і для аўтобусаў.

Пераход у Кузніцы не працуе з лістапада 2021 года. Яго закрылі, калі адбылася атака мігрантаў з боку Беларусі. Пераход у Баброўніках закрылі ў лютым 2023 года пасля прысуду журналісту Анджэю Пачобуту.

Каментары28

  • Жорж А.
    14.11.2025
    Ці правяла Ціханоўская хоць-адну сустрэчу з польскім бокам, мэтай перамоў на якой было менавіта адкрыццё раней закрытых пераходаў? Вітаць добра, але ці зрабіла яна для таго хоць што?
  • Drill baby drill
    14.11.2025
    а яшчэ ж нядаўна гэтая "лідарка" зусім іншыя прыпеўкі сьпявала. Карочэ, куды фіга, туды дым.
  • рухаемся да дабрабыту і дэмакратыі, вучымся на нашых памылках
    14.11.2025
    "Ціханоўская: Я вітаю планы Польшчы адкрыць памежныя пераходы"

    я бачу , што мы Беларусы як эўрапейская нацыя рухаемся да дабрабыту і дэмакратыі, вучымся на нашых памылках

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі2

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння на папцы Ціханоўскай — партрэт жыхара Брэста, якога пасадзілі на сем гадоў за тое, што ён хадзіў на суды над палітвязнямі1

Паранены беларус-добраахвотнік «Лахвіч» — той, якога нядаўна цкаваў Батулін4

Латушка — Бабарыку: Я таксама размаўляю з сябрамі. У нас розныя сябры27

Канапацкая заклікала «беларусаў, якія мяшкуюць тут», ладзіць інцыдэнты на «Новай Беларусі», абяцае падзяку ад камісіі вяртання20

Крэдыт на жыллё пад 1% — колькі насамрэч давядзецца пераплачваць за ўвесь час?3

Севярынец: Калі беларус з беларусам не будзе размаўляць па-беларуску — Беларусі не будзе43

Казка ад Сяргея Ціханоўскага з'явілася на ютуб-канале Акадэміі кіравання9

На канферэнцыі «Новая Беларусь» выступілі Ціханоўская і Бяляцкі. Распачаліся дэбаты. Ідзе анлайн-трансляцыя3

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі2

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць