БЕЛ Ł РУС

У Полацку выставілі на продаж футбольны стадыён

18.11.2025 / 20:40

Nashaniva.com

У Полацку выставілі на продаж футбольны стадыён «Лакаматыў» са зніжкай 80%. Такая інфармацыя з’явілася на сайце «Віцебскаблмаёмасці», піша Office Life.

Фота: «Віцебскаблмаёмасць»

Прадаўцом выступае Полацкая спецыялізаваная ДЮСШ алімпійскага рэзерву № 2. Электронныя таргі прызначаныя на 21 лістапада і адбудуцца на пляцоўцы «БУТБ-Маёмасць».

Цяпер за аб’ект просяць 167 881 рубель — у пяць разоў менш, чым першапачаткова. Стадыён ужо неаднаразова спрабавалі прадаць, але пакупнікоў не знайшлося. Задатак складае 33 576 рублёў.

У апісанні адзначана, што стадыён пабудаваны ў 1957 годзе і займае 16 721 м². У яго ўваходзяць футбольнае поле, трыбуна, эстрада, 23 лаўкі, вароты, слуп з пражэктарамі і іншае абсталяванне. Пакупнік таксама атрымлівае права арэнды зямельнага ўчастка на 30 гадоў, але выкарыстанне тэрыторыі абмежаванае: стадыён знаходзіцца ў водаахоўнай зоне возера Валова, якая мае асаблівы прыродаахоўны статус.

Чытайце таксама:

Выставілі на продаж кола агляду з мінскага парку Чалюскінцаў

У Мастоўскім раёне прадаюць за сімвалічную цану дзіцячы лагер

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала

Каментары да артыкула