БЕЛ Ł РУС

Віталь Рыжкоў анансаваў новыя гарады, дзе выступіць з паэтычным стэндапам

18.11.2025 / 20:57

Nashaniva.com

На імпрэзе паэт не толькі зачытвае свае вершы, але і дзеліцца цікавымі эпізодамі з жыцця беларускай літаратурнай тусоўкі.

Фота тут і далей: архіў Віталя Рыжкова

Паэт Віталь Рыжкоў працягвае еўрапейскі тур са сваім паэтычным стэндапам «Прэзентацыя».

У Варшаве выступ будзе ўжо 19 лістапада, у Гданьску — 30 лістапада, у Познані — 2 снежня, ва Уроцлаве — 3 снежня.

5 снежня Рыжкоў будзе ў Берліне, 7 снежня — у Празе, 9 снежня — у Брне.

Таксама ў спісе гарадоў Браціслава, Вена, Кракаў — 11, 12 і 14 снежня адпаведна.

Паэзія і гісторыі «Прэзентацыі» Віталя Рыжкова — стракаты свет пошукаў прыгажосці і справядлівасці ва ўсім тым, што атачае сёння кожнага.

Гэта не проста чытанне вершаў, а сапраўднае шоу, дзе паэт злучае літаратурную творчасць з элементамі гумару, асабістымі гісторыямі і непасрэдным дыялогам з публікай. Такім чынам ён ламае стэрэатып, што размова пра паэзію — гэта пра нешта сумнае і залішне сур'ёзнае.

View this post on Instagram

A post shared by Віталь Рыжкоў (@ryzhkou)

Квіткі і рэгістрацыя — па спасылцы. У некаторых гарадах уваход вольны.

За сваю творчасць Віталь Рыжкоў атрымаў шэраг прэстыжных літаратурных узнагарод і лічыцца адным з вядучых галасоў свайго пакалення. Ягоныя вершы ў сваёй творчасці выкарыстоўваюць такія знакамітыя артысты як Зміцер Вайцюшкевіч, Lear, Nizkiz і Dziecuki. Паэт мае ўласны музычны рэп-праект ANGST, ён таксама ўдзельнік рэп-гурта Belaroots.

Чытайце таксама:

«Беларусы нагадваюць чалавека з трывожным разладам». Паэт Віталь Рыжкоў пра званне сэкс-сімвала паэзіі, батл з Найдзёнавым, Каржа і Ціханоўскую

Каментары да артыкула