«Мінсктранс» плануе аднавіць аўтобуснае злучэнне з Літвой з 21 лістапада
Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» паведаміла, што з 21 лістапада плануе аднавіць рэгулярнае аўтобуснае злучэнне ў Літву (Вільня, Коўна) і Латвію (Рыга).
Ілюстрацыйны здымак: «Наша Ніва»
У «Мінсктрансе» праінфармавалі, што квіткі можна набыць на мінскім аўтавакзале «Цэнтральны» і на інтэрнэт-пляцоўках.
Сёння ў літоўскім урадзе заявілі, што рашэнне адносна адкрыцця мяжы з Беларуссю прымуць 19 лістапада.
Чытайце таксама:
Прэм'ер Літвы: Урад абмяркуе заўтра адкрыццё мяжы з Беларуссю
Лідар кіроўнай партыі Літвы: Вялікая верагоднасць, што мяжа з Беларуссю будзе адкрыта
Мінск і Вільня сёння правядуць перамовы па захраслых у Беларусі грузавіках
У Літве правялі спецаперацыю па пошуку і затрыманні людзей, звязаных з кантрабандай