Грамадства11

Мінск і Вільня сёння правядуць перамовы па захраслых у Беларусі грузавіках

Прадстаўнікі літоўскіх і беларускіх памежных службаў 18 лістапада правядуць тэхнічныя перамовы наконт вяртання грузавікоў, якія затрымаліся ў Беларусі, пра гэта паведамілі ў Службе дзяржаўнай аховы Літвы. Па выніках перамоў літоўскі бок будзе рашаць, калі адкрыюць мяжу.

Прадстаўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы (VSAT) Гедрус Мішуціс паведаміў, што на тэхнічным узроўні на мяжы павінны сустрэцца намеснікі кіраўнікоў службаў.

Па выніках перамоў літоўскі бок будзе рашаць, калі адкрыюць мяжу.

Старшыня Камітэта па замежных справах Сейма Рэмігіюс Мотузас паведаміў LRT, што адкрыцця мяжы патрабуюць не толькі літоўскія перавозчыкі, але і Кітай, а таксама краіны Цэнтральнай Азіі, якія незадаволеныя парушанымі ланцужкамі паставак.

«Сёння мы больш падкрэсліваем праблему нашых перавозчыкаў. Так, яна існуе, яна вельмі важная, але як дыпламаты мы ведаем, што гэтая праблема ўзнікла ў больш шырокім маштабе. Цэнтральная Азія, Кітай, іншыя краіны таксама незадаволеныя, таму што былі парушаныя розныя ланцужкі паставак і рух тавараў. Таму гэтая праблема значна больш важная», — сказаў Мотузас.

Віцэ-прэзідэнт Літоўскай нацыянальнай асацыяцыі аўтамабільных перавозчыкаў Linava Алег Тарасаў паведаміў радыё LRT, што, паводле апошніх дадзеных, на спецыяльныя паркоўкі ў Беларусі перавезена каля 1,25 тысячы цягачоў і паўпрычэпаў, а па ўсёй тэрыторыі Беларусі прыпаркавана каля 2 тысяч.

Напярэдадні міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс заявіў, што два часова закрытыя пагранічныя пункты з Беларуссю могуць адкрыць раней, чым планавалася.

Літва закрыла мяжу з Беларуссю ў канцы кастрычніка да 30 лістапада пасля таго, як паветраную прастору краіны некалькі разоў парушалі метэазонды з Беларусі, у выніку чаго закрываўся аэрапорт Вільні.

У выніку закрыцця літоўска-беларускай мяжы з-за метэаралагічных зондаў у Беларусі засталіся каля 1100 літоўскіх фур. Лукашэнка загадаў браць з літоўскіх дальнабойшчыкаў па 120 еўра за суткі на стаянцы, а ў тых, хто не будзе плаціць, забіраць машыны. 

11 лістапада міністру замежных спраў Беларусі Максіму Рыжанкову даручана пачаць перамовы з літоўскімі калегамі. Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу нармалізаваць сітуацыю на мяжы і дамовіцца пра адкрыццё пунктаў пропуску.

Каментары1

  • Агент Хели Коптер
    18.11.2025
    Я вот совсем не уверен, что "літоўскі бок будзе рашаць, калі адкрыюць мяжу". :-)

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць