БЕЛ Ł РУС

Іншаземцу не ўдалося таемна правезці ў Беларусь вялікую суму грошай

18.11.2025 / 22:31

Nashaniva.com

У Брэсце на мяжы ў аднаго іншаземца знайшлі вялікую суму схаваных грошай. Ён ехаў праз пункт пропуску «Варшаўскі мост» і абраў чырвоны калідор, але падчас праверкі высветлілася, што ў машыне грошай значна больш, чым пазначана ў дакументах, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.

Здымак ілюстрацыйны. Крыніца: «Наша Ніва»

Усяго ў мужчыны аказалася 133 тысячы еўра і яшчэ невялікая сума ў іншай валюце. Частку купюр ён расклаў па асабістых рэчах, частку схаваў у салоне аўтамабіля, а ў дэкларацыі пазначыў толькі 70 тысяч еўра. 

Пры гэтым у чалавека не было дакументаў, якія пацвярджалі б законнае паходжанне нават задэклараваных грошай, таму і праверка была надзвычай пільнай.

Брэсцкі транспартны пракурор дазволіў узяць мужчыну пад варту, улічваючы вялікую суму схаваных грошай, абставіны паездкі і тое, што ён не змог растлумачыць паходжанне сродкаў.

Цяпер супраць яго распачалі крымінальную справа паводле ч.2 арт. 228 Крымінальнага кодэкса Беларусі — за незаконную перавозку вялікіх сум праз мяжу ЕАЭС. Паводле правіл, трэба дэклараваць любую суму, большую за эквівалент 10 тысяч даляраў, а тое, што спрабуюць схаваць, лічыцца парушэннем.

Чытайце таксама:

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай

У Беларусь з Расіі спрабавалі ўвезці больш за тону біўняў мамантаў

Махляры прапануюць праз інтэрнэт набыць тэхніку, «канфіскаваную на мытні»

Каментары да артыкула