БЕЛ Ł РУС

Літва ад заўтра адкрывае мяжу з Беларуссю

19.11.2025 / 14:43

Nashaniva.com

З 20 лістапада будуць адкрыты два раней закрытыя пункты пропуску «Меднікі» і «Салечнікі».

AP Photo Mindaugas Kulbis, File

У сераду на пасяджэнні ўрада Літвы вырашана раней, чым планавалася, адкрыць два напрыканцы кастрычніка закрытыя пункты памежнага кантролю з Беларуссю, паведамляе LRT.

Улічваючы прынятыя 18 лістапада гэтага года рашэнні Нацыянальнай камісіі бяспекі пра тое, што абставіны змяніліся і абмежаванні перасячэння дзяржаўнай мяжы, устаноўленыя 29 кастрычніка 2025 г., больш не з’яўляюцца неабходнымі для гарантавання ўнутранай бяспекі, мэтазгодна скасаваць абмежаванні, вызначаныя згаданай пастановай (…)», — на пасяджэнні сказаў міністр унутраных спраў Уладзіслаў Кандратовіч.

Як паведамлялася раней, такі крок ураду рэкамендавала разгледзець Нацыянальная камісія бяспекі (НКБ), якая правяла пасяджэнне ў аўторак.

Прэм’ер-міністр Інга Ругінене адзначыла, што калі сітуацыя з кантрабанднымі паветранымі шарамі, якія прылятаюць з Беларусі, зноў пагоршыцца, урад пакідае за сабой права аднавіць закрыццё мяжы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула