«Піск такі, нібыта іх там тысячы». Адзін з дамоў Віцебска апанавалі пацукі
У жыхароў дома № 7/1 на вуліцы Чкалава ў Віцебску ўзнікла сур’ёзная праблема: пасля пачатку капітальнага рамонту з падвала пачалі масава вылазіць пацукі, заўважыла BGMedia.
Скрыншот з відэа
Людзі кажуць, што грызуны залазяць у кватэры праз унітаз, трапляюць у вокны і на балконы, бегаюць па правадах у пад’ездах, і цяпер многія нават баяцца выходзіць на балкон. У смеццеправодзе, па словах адной жанчыны, «піск такі, нібыта іх там тысячы».
Па словах жыхароў, рабочыя, адкрыўшы падвал, таксама сутыкнуліся з сотнямі пацукоў і тараканаў і прызнаюць, што працаваць там немагчыма.
Жыльцы абураюцца, што камунальныя службы не вырашаюць праблему, а скаргі ў службу 115 выніку не даюць. У доме гнілы мусараправод на першых паверхах, аварыйны пад’езд, і людзі не разумеюць, чаму пры капрамонце робяць толькі фасад, а не ліквідуюць больш важныя праблемы.
Сітуацыя выклікала вялікі розгалас у сацсетках. Людзі дзеляцца абурэннем і кажуць, што праблема не абмяжоўваецца толькі гэтым домам — падобнае адбываецца і ў іншых частках Віцебска. Некаторыя прапануюць звяртацца ў санстанцыю, а іншыя лічаць, што праблема ўзнікла таму, што раней камунальнікі пазбавіліся ад вулічных катоў, якія стрымлівалі колькасць пацукоў.
Многія ўпэўненыя: пакуль не здарыцца сур’ёзная аварыя або трагедыя, улады не звернуць увагі. Жыхары патрабуюць комплекснай дэзынсектызацыі і дэзаратызацыі, рамонту камунікацый і рэальнага рэагавання службаў.
Чытайце таксама:
У Заслаўі чалавек сотнямі разводзіць у кватэры пацукоў. Суседзі стогнуць і скардзяцца
У Барысаве знялі, як у двары раскашуюць пацучыныя зграі, а камунальнікі не рэагуюць ВІДЭА
Па летняй тэрасе мінскага рэстарана бегаў вялізны пацук ВІДЭА
«Пацукі ўжо смела заходзяць у пад'езд». У барысаўскім шматпавярховіку нашэсце грызуноў