«Пацукі ўжо смела заходзяць у пад'езд». У барысаўскім шматпавярховіку нашэсце грызуноў
Дом па вуліцы Гагарына ў Барысаве не першы месяц атакуюць пацукі. Людзі перажываюць за санітарыю ў сваіх кватэрах. А іх пад’езды і падвалы не апрацоўваюць, піша «МП».

Фота прадастаўлена жыхарамі дома
— Выходзіць з пад’езда і ўваходзіць у яго страшна, — скардзіцца жыхарка дома №67 па вуліцы Гагарына Таццяна. — Пацукоў становіцца ўсё больш. Проста пад маімі вокнамі бегаюць. Літаральна ўчора адначасова бачыла адразу трох. Ды я вам больш скажу, яны ўжо нават у пад’езд смела заходзяць. Гэтая праблема не аднаго месяца. Перыядычна бачылі пацукоў і раней, напрыклад, вясной. То знікаюць, то зноў з’яўляюцца. А цяпер проста нейкае нашэсце.
У ЖЭУ-1 жа карэспандэнту адказалі, што заяўкі да іх па гэтым адрасе не паступалі паабяцалі даслаць спецыялістаў.
-
У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?
-
У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі
-
Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары