БЕЛ Ł РУС

Літоўскія перавозчыкі таксама сталі прадаваць квіткі на рэйсы ў Беларусь

19.11.2025 / 17:55

Nashaniva.com

Літоўскія перавозчыкі следам за беларускімі пачалі прадаваць квіткі на аўтобусы ў Мінск. Гэта стала магчымым пасля таго, як літоўскі ўрад вырашыў датэрмінова адкрыць мяжу з Беларуссю, піша Delfi.lt.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Кампанія Eurolines (брэнд Toks) прапануе аўтобусы з Вільні ў Мінск пачынаючы з 21 лістапада, а квіткі можна набыць на платформе eurolines.lt па 75 еўра. У дзень запланавана чатыры рэйсы: 6:40, 9:00, 12:30 і 13:30.

Прэзідэнт Літоўскай асацыяцыі перавозчыкаў Гінтарас Накуціс адзначыў, што запуск аўтобусных рэйсаў у Беларусь выглядае лагічным крокам, калі мяжу адкрываюць. Мяжа з Беларуссю паводле сённяшняга рашэння літоўскага ўрада павінна быць адкрытая на працягу сутак.

Раней продаж квіткоў на рэйсы ў Літву і праз Літву пачало беларускае дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс».

Літоўскія кантрольна-прапускныя пункты ў Медніках і Салечніках былі закрытыя з канца кастрычніка з-за павелічэння выпадкаў паветранай кантрабанды, якая перашкаджала працы віленскага аэрапорта. 

Чытайце таксама:

Аўтобусамі «Мінсктранса» на Рыгу і Коўна можна паехаць ужо заўтра

Ціханоўская вітала адкрыццё мяжы Літвы з Беларуссю

Літва ад заўтра адкрывае мяжу з Беларуссю

На польскай мяжы зніклі чэргі на выезд з Беларусі

Каментары да артыкула